Дзеля чэмпіянату свету 2014 года ўлады Беларусі абяцалі спыніць рэпрэсіі

Па яго словах, чэмпіянат далі не палітыку Аляксандру Лукашэнку, а паспяховай хакейнай зборнай Беларусі, перадае "Товарищ online". Кумала таксама распавёў, што кіраўніцтва Беларусі паабяцала, што перастане пераследаваць апазіцыю дзеля атрымання чэмпіянату свету. Аднак, прызнае спартовы чыноўнік, сітуацыя не змянілася да лепшага.

У сваю чаргу, да IIHF хоча звярнуцца міністр спорту Фінляндыі Паава Архінмякі, які належыць да Саюзу левых сілаў. На мінулым тыдні ён запатрабаваў адмовіць Мінску ў правядзенні чэмпіянату свету па хакеі. Міністр збіраецца запатрабаваць ад нацыянальнай хакейнай федэрацыі, каб яна пачала дзейнічаць у гэтым напрамку.

Нагадаем, што прапанова перанесці чэмпіянат свету 2014 года з Мінску ўпершыню з'явілася адразу пасля жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года. Цяпер яе падтрымлівае мноства палітыкаў і грамадскіх дзеячаў ва ўсім свеце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі