Дырэктара "Белсата" назвалі еўрапейкай года

Але галоўнай яе заслугай называецца стварэнне незалежнага тэлеканалу "Белсат".

Як адзначае Радыё "Свабода", лаўрэата прэміі вызначаюць супольна 20 еўрапейскіх выданняў часопісу Reader’s Digest.

У цырымоніі ўручэння ўзнагароды ўзялі ўдзел прадстаўнікі МЗС Польшчы, кіраўніцтва часопісу ды бацькі Агнешкі Рамашэўскай-Гузы Сафія і Збігнеў Рамашэўскія — легендарныя апазіцыянеры часоў Польскай Народнай Рэспублікі.

Сёлета ўзнагарода Reader’s Digest прысуджаецца 18-ы раз. Раней яе лаўрэатамі былі, сярод іншых, Лінус Торвальдс — стваральнік аперацыйнай сістэмы "Лінукс", Шымон Панэк — заснавальнік арганізацыі "Чалавек у нядолі".

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі