Дырэктарам “Альфа-радыё” Рыбакова не прызначылі
Інфармацыя аб
прызначэнні экс-кіраўніка Белтэрадыёкампаніі Ягора Рыбакава дырэктарам
“Альфа-радыё” не адпавядае рэчаіснасці. У размове з Еўрарадыё выканаўца
абавязкаў дырэктара радыёстанцыі Яўген Урыўскі назваў гэта чуткамі, якія, тым
не менш, маюць пэўныя падставы.
Яўген Урыўскі:
“Не прызначаны гэты чалавек. Такое казалі (Аб прызначэнні Ягора Рыбакова на
пасаду дырэктара. — Еўрарадыё), у тым ліку і мне казалі, але пакуль што — не.
Дакументальна пакуль што нічога не замацавана: дырэктар не прызначаны, кантракт
з ім не падпісаны”.
Калі справа
дойдзе да падпісання кантракту з новым дырэктарам і ці дойдзе ўвогуле,
суразмоўца Еўрарадыё не ведае.
Нагадаю, пасаду
старшыні Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў атрымаў адразу пасля прэзідэнцкіх
выбараў 2001 года. У 2005 годзе Вярхоўны суд асудзіў яго на 11 гадоў калоніі
ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Рыбакова абвінавацілі ў атрыманні
хабару, а таксама выкарыстанні службовага становішча з мэтай легалізаваць
сродкі, атрыманыя незаконным шляхам.
У лютым 2010 года
экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі датэрмінова выйшаў з-за кратаў. У калоніі
Рыбакоў узначальваў тэлестудыю.