Дуня Міятавіч заступілася за Антона Сурапіна

Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч заклікае беларускія ўлады зняць абвінавачванні з Антона Сурапіна.

Нагадаем, што хлопцу, які першым размясціў фота "цацачнага дэсанту", пагражае сем гадоў пазбаўлення волі. 20-гадовага студэнта Інстытута журналістыкі БДУ затрымалі 13 ліпеня. Яго вінавацяць у дапамозе незаконнаму перасячэнню мяжы.

У сваёй заяве Міятавіч адзначыла: яна здзіўленая і занепакоеная тым, што Антону Сурапіну выставілі абвінавачванне за тое, што ён змясціў на сайце фатаграфіі плюшавых мядзведзікаў. Яна выказала спадзяванне, што з яго хутка здымуць усе абвінавачванні і вызваляць, перадае БелаПАН.

Дарэчы, тры месяцы таму гэтая прадстаўніца АБСЕ ўжо заклікала беларускія ўлады спыніць пераслед медыяў і адмяніць усе прысуды супраць незалежных журналістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі