У спрынце Домрачава не патрапіла нават у дзясятку лепшых

У жаночым спрынце на 7,5 км Беларусь прадставілі шэсць біятланістак: Дар'я Домрачава была толькі 13-й (адзін промах на агнявых рубяжах), Надзея Скардзіна — 34-я (без промахаў), Настасся Дубарэзава — 55-я (тры промахі), Людміла Калінчык — 58-я (адзін промах), Надзея Пісарава — 64-я (два промахі), Ірына Крыўко — 79-я (два промахі). Агулам стартавалі 82 спартсменкі.

А перамагла Габрыела Саўкалава з Чэхіі, якая паказала добрую хуткасць на лыжні і бездакорна адстралялася на агнявых рубяжах. Нарвежка Тора Бергер заняла толькі 8-е месца.

Фота — pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі