Для палітыкаў, палітолагаў, журналістаў будзе прэмія імя Святланы Навумавай

Нагадаем, што палітолаг, выкладчыца Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Святлана Навумава памерла каля года таму. Яна была вядомая ў краіне не толькі як педагог, але і як прапагандыст ідэі развіцця грамадзянскай супольнасці.

Як піша газета "Свободные новости плюс", старшынёй аргкамітэта Прэміі пагадзіўся стаць былы прарэктар ЕГУ, прафесар Уладзімір Дунаеў. Лаўрэатаў прэміі будзе вызначаць арэапаг, у які ўвойдуць 30 вядомых у Беларусі асобаў. У іх ліку Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Генадзь Бураўкін, Віктар Дашук, Алег Манаеў, Аляксандр Старыкевіч.

Прэмія мае тры намінацыі. У журналістыцы ўзнагарода будзе прысуджацца "За грамадзянскую і маральную пазіцыю". У аналітыцы — "За глыбіню думкі і навуковую адказнасць". Трэцяя намінацыя называецца "Надзея". Па ёй прэмія прысуджаецца найлепшаму маладому палітыку Беларусі, якому на 1 сакавіка не споўнілася 35 гадоў. Гэта будзе чалавек, чыя дзейнасць і пазіцыя на працягу года далі надзею на абнаўленне беларускай палітыкі, на тое, што яна будзе больш маральнай.

Мяркуецца, што Прэмія імя Святланы Навумавай будзе існаваць не меней за 10 гадоў.

Свае прапановы намінантаў можна даслаць на наступныя адрасы: 220050, Мінск, а/с 423 або [email protected]

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі