Дашкевіч ужо месяц знаходзіцца пад арыштам

Згодна са словамі ягонага адваката Паўла Сапелкі, праблем з наведваннем Зміцера няма. "Я сустракаўся з ім спачатку ў ІЧУ, і пасля ўжо ў СІЗА. Зараз мы чакаем завяршэння расследавання і ўжо зыходзячы з яго вынікаў будзем выпрацоўваць лінію абароны", — распавёў "Салідарнасці" адвакат.

Нагадаем, што лідар міжнароднага моладзевага аб'яднання "Малады фронт" (Чэхія) Зміцер Дашкевіч і актывіст арганізацыі Эдуард Лобаў былі затрыманыя ўвечары 18 снежня, нібыта за напад на двух грамадзянаў. 6 студзеня ім прад'явілі абвінавачванне паводле ч.3 арт. 339 КК РБ (хуліганства).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі