"Дзед Хасан" загінуў за пастаўкі зброі курдам?

75-гадовы "Дзед Хасан", якога расійскія СМІ называюць адным з лідараў злачыннага свету Расіі, быў застрэлены ў сераду ў Маскве. Куля кілера патрапіла ў галаву, ён памёр у рэанімацыі бальніцы.

Італьянскае выданне "Corriere della Sera" сёння піша пра датычнасць Усаяна да паставак зброі турэцкім курдам (вядома, што крымінальны аўтарытэт нарадзіўся ў Грузіі, ён з'яўляецца курдам па нацыянальнасці) — Рабочай партыі Курдыстана. Нібыта, некалькі дзён таму ў Парыжы былі забітыя трое актывістаў гэтага руху. 

"Corriere della Sera" не выключае, што менавіта "курдскі" след і можа стаць прычынай забойства "Дзеда Хасана".

"Дзеда Хасана" расстралялі з бясшумнага аўтамата для спецназа

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі