"Дзеда Хасана" расстралялі з бясшумнага аўтамата для спецназа

Кілер выкарыстаў створаны для спецпадраздзяленняў бясшумны аўтамат "Вал" калібра 9 міліметраў.

У доме, які месціцца насупраць будынка рэстарана, на выхадзе з якога быў забіты "Дзед Хасан", знайшлі шэсць гільзаў. Вядома, што з аўтамата "Вал" у 2009 годзе быў застрэлены міністр унутраных спраў Дагестана.


У Маскве забілі найбуйнейшага расійскага "крымінальнага аўтарытэта" (відэа)

Аслану Усаяну было 75 гадоў. Ён — ураджэнец Грузіі. Усаян — злодзей у законе, вядомы пад мянушкай "Дзед Хасан", паводле інфармацыі расійскіх СМІ з'яўляўся адным з лідараў злачыннага свету Расіі.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі