Суды за Дзень Волі: мільённыя штрафы і суткі

Суды прайшлі 25 сакавіка ў судзе Савецкага раёна сталіцы. Антон Цімохаў пакараны штрафам у памеры два з паловай мільёны рублёў, а Алег Асташонак і Аляксандр Кавалёў — па 4 млн рублёў, Сяргей Мокіч — 3,5 млн рублёў, Віталь Станішэўскі за "дробнае хуліганства" атрымаў 5 сутак арышту, украінкі Юлія Грышчук і Юлія Слівінская асуджаныя на 1 суткі арышту, якія ўжо адбылі. Таму іх вызвалілі, але ў аўторак украінак чакае дэпартацыя на радзіму.

Непаўнагадовы ўкраінец Назар Зелінкоўскі атрымаў папярэджанне. Верагодна, заўтра ён будзе дэпартаваны на радзіму.


Дзень Волі: Выніковы фотарэпартаж Еўрарадыё (дадалося відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі