Чэхія развіталася з Вацлавам Гавэлам

Жалобная цырымонія адбывалася ў саборы Святога Віта. У гэтым саборы праходзілі каранацыі, а таксама знаходзіцца каралеўская пахавальня.


Тысячы людзей прыйшлі развітацца з былым прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавэлам. На жалобную цыромонію прыехалі прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі і прэзідэнт Германіі Крысціян Вульф, Біл і Хілары Клінтан, прэм'ер-міністр Брытаніі Дэвід Кэмеран.


Труну з Гавэлам адвезлі ў крэматорый, а ўрну з прахам установяць у сямейным склепе на пражскіх могілках у Вінаградах.


Вацлаў Гавэл памёр 18 снежня 2011 года пасля цяжкай хваробы.


Першы прэзідэнт Чэхіі пайшоў з жыцця 18 снежня. Яму было 75 гадоў. Вацлаў Гавэл узначальваў Чэхаславакію з 1989 па 1992 год, а ў 1993-2003 гадах ён быў першым прэзідэнтам Чэхіі. У канцы 1980-х гадоў Гавэл быў адным стваральнікаў "Грамадзянскага форуму", які стаў галоўнай апазіцыйнай сілай у Чэхаславакіі напярэдадні распаду сацыялістычнага блока. 29 снежня 1989 на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат федэральнага сходу Чэхаславацкай рэспублікі Гавэл быў абраны прэзідэнтам.

Пражане нясуць свечкі да помніка Святому князю Вацлаву на Вацлаўскай плошчы дагэтуль, і ўдзень, і ўначы. Менавіта гэтая плошча стала сімвалам дэмакратыі і свабоды ў Чэхіі. На ёй пражане спрабавалі спыніць савецкія танкі Пражскай вясной 1968 года. На гэтай жа плошчы людзі збіраліся падчас аксамітнай рэвалюцыі, пасля якой Гавэла абралі прэзідэнтам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі