Часопіс Time апублікаваў спіс самых уплывовых людзей 2012 года

Сёлета Тор-100 часопіса Time, у які ўвайшлі палітыкі, навукоўцы, бізнесмены, спартсмены, спевакі, складаецца ў два эатпы. Спачатку чытачы галасуюць за кандыдатуры з папярэдняга спісу, у якім 200 прозвішчаў, пасля рэдактары выдання фармуюць канчатковы шорт-ліст.

Цікава, што ў спісе "суседзямі" аказаліся спявачкі Лэдзі Гага і Шакіра, сапернікі на будучых прэзідэнцкіх выбарах у Францыі Нікаля Сарказі і Марын Ле Пэн. А расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны на 5 пазіцый апярэдзіў прэм'ер-міністра (і будучага прэзідэнта) Уладзіміра Пуціна. Нават знакаміты футбаліст Ліянель Месі абыйшоў Пуціна толькі на адзін радок...

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі