Былы беларускі палітзняволены напісаў Пуціну пра Лукашэнку

"Лукашэнка будзе ўсяляк перашкаджаць рэалізацыі праекта Мытны саюз — Адзіная эканамічная прастора", — піша Ус. Ён адзначае, што пры стварэнні Мытнага саюза і АЭП Аляксандр Лукашэнка губляе палітычны і эканамічны ўплыў у Беларусі.

Былы палітвязень сцвярджае ў адкрытым лісце Уладзіміру Пуціну, што ў Беларусі не выконваюцца асноўныя ўмовы для стварэння АЭП: свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, працоўнай сілы і капіталу.

Паводле інфармацыі Уса, прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу Расіі пры адкрыцці рахункаў і фірм у Беларусі "адразу трапляюць у поле зроку беларускіх спецслужб, якія цалкам уплываюць на іх бізнес".

Пры гэтым Дзмітрый Ус лічыць, што простыя грамадзяне Беларусі падтрымліваюць Мытны саюз, бо ён з`яўляецца "залогам росквіту нашай краіны", паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, расійскі прэзідэнт наведае Беларусь з афіцыйным візітам 31 мая-1 чэрвеня.

На здымку: Дзмітрый Ус пасля выхаду на волю, кастрычник 2011 года. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі