Булгакаву прапануюць прыехаць у Беларусь у справе лёсу забраных выданнняў

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе на яго запыт ва Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў па Мінскай вобласці і Мінску. Там адзначаецца, што “па выніках праверкі... ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па арт. 243 КК РБ у дачыненні да Вас... адмоўлена”.  

Валеру Булгакаву прапануюць з’явіцца ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў “для вырашэння лёсу выданняў”, якія яму належаць, інфармуе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Нагадаем, што апошні нумар часопіса ARCHE выйшаў летам мінулага года. У кастрычніку 2012-га галоўны рэдактар Валер Булгакаў
быў аштрафаваны на 500 тысяч за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Узніклі падставы лічыць, што пад ARCHE "капаюць" для распачынання
крымінальнай справы. Тады Булгакаў сышоў з пасады і
з’ехаў з краіны.

Булгакаў: у Беларусь не вярнуся, мяне маглі пасадзіць у турму

БТ: у лазні Булгакава знайшлі "дрэнна пахнучую літаратуру" (відэа)

Фота — budzma.org