БТ: у лазні Булгакава знайшлі "дрэнна пахнучую літаратуру" (відэа)

Акцэнт быў зроблены на тое, што ў гэтых выданнях — "сумнеўная трактоўка гісторыі Беларусі" ў часы нацысцкай акупацыі. Паказваліся ілюстрацыі "дрэнна пахнучай літаратуры", на якой прысутнічае свастыка.

Выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара часопіса "Архэ" Аляксандр Пашкевіч удакладняе, што візуальны шэраг паказанага па БТ нумару "раскрывае прыёмы нацысцкай таталітарнай прапаганды і яе хлуслівасць". Ён падкрэслівае, што аўтарамі тэкстаў пра вайну былі навукоўцы з Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Ізраіля, іх даследаванні заснаваныя на крыніцах.

Ананімны супрацоўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў распавёў, што была праведзена цэлая аператыўная аперацыя, каб высветліць, дзе захоўваюцца кнігі і часопісы. У драўлянай лазні ў вёсцы Юркавічы Лагойскага раёна іх знайшлі 5 тысяч асобнікаў. Цяпер літаратуру чакае "паўторная экспертыза", паведамілі аўтары праграмы.

Нагадаем, яшчэ раней, 14 верасня, у Гродне, на прэзентацыі новай кнігі з серыі “Arche” супрацоўнікі падатковай інспекцыі зрабілі “кантрольны закуп”. Пасля гэтага яны сканфіскавалі каля двухсот асобнікаў часопіса і кніг, на якія ў Булгакава не было з сабой накладных. За той эпізод рэдактара аштрафавалі на 500 тысяч рублёў. 4 кастрычніка Дэпартамент фінансавых расследаванняў арыштаваў рахунак часопіса "Arche"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі