Бразільскія зэкі змогуць скараціць свой тэрмін, чытаючы кнігі
Адпаведны закон быў апублікаваны ў афіцыйнай дзяржаўнай газеце Diario Oficial da Uniao.
Праграма, адзначае Reuters, атрымала неафіцыйную назву "Адкупленне праз чытанне". Яна будзе праходзіць у чатырох федэральных турмах Бразіліі.
За кожную прачытаную кнігу тэрмін зняволенаму скароцяць на чатыры дні, пры гэтым у год будуць улічвацца да 12 кніг. Такім чынам, зняволеныя змогуць скараціць свой тэрмін на 48 дзён кожны год.
Зэкі змогуць выбіраць паміж мастацкімі кнігамі, філасофіяй і навуковымі працамі, якія мае турэмная бібліятэка.