Больш за 40 краін жадаюць удзельнічаць у "Еўрабачанні-2012"

Заяўкі на ўдзел у песенным конкурсе "Еўрабачанне-2012", які пройдзе ў траўні ў Баку, падалі 43 краіны, паведамляе “Інтэрфакс”. Сярод краін, якія падалі заяўкі, Італія, Венгрыя і Аўстрыя. Яны пасля перапынку аднавілі ўдзел у конкурсе ў мінулым годзе. Ёсць і Арменія. Праўда, афіцыйнага падцверджання з Ерэвана пакуль няма.

Нагадаем, што удзельнік “Еўрабачання 2012” ад Беларусі вызначыцца напрыканцы студзеня на нацыянальным адборачным конкурсе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі