Бібліятэку Севярынцавай "хіміі" папоўнілі 80 кніг

15 лістапада яны наведалі Паўла Севярынца, які адбывае пакаранне на “хіміі” ў вёсцы Куплін на Пружаншчыне. З сабой яны прывезлі замежную і беларускую класіку для папаўнення бібліятэкі папраўчай установы. Бібліятэкарам на грамадскай аснове на "хіміі" з'яўляецца Павал Севярынец.

Па словах палітвязня, апошнім часам працаваць яму на складзе запчастак вельмі цяжка, бо звольнілі кладаўшчыка, Севярынец цяпер мусіць і адгружаць запчасткі, і адсочваць іх улік, вольнага часу няма зусім. Толькі ў нядзелю Паўла выпускаюць на 4 гадзіны — у царкву, лазню і на пошту.

Дарэчы, няма цяпер у асуджаных і камп'ютараў: адміністрацыя баіцца, каб на “хіміі” не з’явілася апазіцыйнае "гняздо”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі