Без Білета знялі кліп-мару на песню “Адрес – Планета Земля” (відэа)

120330 Malina BB.mp3

Аўтарам відэа выступіў даўні сябра гурта кліпмэйкер Мацвей Сабураў. Галоўная ідэя кліпа прыйшла да каманды з вядомага савецкага фільма “Госця з будучыні”. Так, у відэа “Адрес – Планета Земля” і сапраўды ёсць і зорныя джампы, і пераадольванне прасторы на хуткасці, большай за хуткасць святла, і сустрэча з касмічнай прыгажуняй. 

“З дзяцінства што глыбока ўрэзалася ў памяць? Кніжкі Джэка Лондана і фільм “Госця з будучыні”, – узгадвае яскравыя моманты свайго дзяцінства Віталь Артыст. -  Мы ў школе гулялі ў  герояў гэтага фільма, я быў Колем Герасімавым і касмічныя піраты хацелі адабраць у мяне мелафон. Вось была дзіцячая мара пабываць у  такіх косма-прыгодах! І ў гэтым кліпе яна ажыццявілася!”

Напрыканцы красавіка гурт плануе паказаць яшчэ адно відэа на песню “Быть как все” з альбома “Звезда”. У ім музыкі цалкам даверыліся іншаму рэжысёру - Міці Сямёнаву, які раней зняў дэбютны кліп для гурта “Ілі-Ілі”.

“Калі “Адрес – Планета Земля” – вельмі лёгкі кліп, які трэба раніцай глядзець, каб дзень добра склаўся. Каб жыць захацелася! То “Быть как все” будзе наадварот вельмі сур’езным відэа, якое закранае няпростыя тэмы. Над ім давядзецца крышачку падумаць,” – анансуе кліп Віталік Артыст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі