"Белсат" пачне вяшчаць у поўным аб'ёме

Пра гэта заявіла падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Радыё Свабода дырэктарка тэлеканала Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Нагадаем, беларускамоўны спадарожнікавы тэлеканал "Белсат" ужо пяць гадоў вяшчае з Польшчы на Беларусь. Пра змену рэжыма трансляцыі было абвешчана ў канцы лістапада. Тады прычынай скарачэння вяшчання Рамашэўская назвала недахоп фінансавання.

Цяпер дырэктарка "Белсату" кажа, што пакуль няма "стоадсоткавай упэўненасці, ці хопіць сродкаў на ўвесь год". Аднак Агнешка Рамашэўская-Гузы спадзяецца, што ў наступным годзе ўдасца знайсці спонсара. Раней яна паведамляла, што пераважная частка бюджэту тэлеканала — гэта датацыі найперш ўрадаў Польшчы, Швецыі, Нарвегіі і Нідэрландаў.

Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі