"Белпошта" не можа купіць валюту, каб разлічыцца з пазыкамі

Адправіць міжнародны грашовы перавод (паштовы, электронны) можна ў замежнай валюце.

Адна з прычын — запазычанасць "Белпошты" перад "Поштай Расіі" па грашовых пераводах паміж дзвюма краінамі на 21 красавіка склала 195 млн. рублёў (6,9 млн. долараў).

"Пошта Расіі" паведаміла, што цераз невыкананне "Белпоштай" фінансавых абавязанняў расійскае прадпрыемства можа спыніць выплату паштовых пераводаў з Беларусі.

Па інфармацыі "Пошты Расіі", да сакавіка гэтага года асноўная доля паштовых пераводаў прыпадала на пераводы з Расіі ў Беларусь — 100-110 млн. рублёў штомесяц супраць 24 млн. у зваротным кірунку. Аднак з красавіка сітуацыя рэзка змянілася — пераводы з Беларусі ў Расію склалі больш за 260 млн. рублёў. Гэта звязана з валютнымі праблемамі ў Беларусі, тлумачаць у "Пошце Расіі". З Беларусі сродкі пераводзяцца ў беларускай валюце, а ў Расіі іх атрымліваюць ужо ў расійскіх рублях.

Гэтымі ж праблемамі тлумачыць "Белпошта" цяжкасці з выплатай завінавачанасці "Пошце Расіі".

"Нельга набыць валюту, каб разлічыцца з расійскім бокам", — паведаміў РІА Новости 21 красавіка першы намеснік генеральнага дырэктара "Белпошты" Генадзь Дзям'яненка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі