Белавежская пушча можа быць прызнаная “Цудам Балтыкі”

Акрамя Белавежскай пушчы ў ім удзельнічае 31 аб’ект прыроды і архітэктуры з розных краінаў Балтыйскага рэгіёна. Паўфінал конкурсу працягнецца да канца жніўня. Прыняць удзел у ім можна, прагаласаваўшы на гэтай старонцы. У фінал конкурсу “Цуд Балтыка” трапіць 16 аб’ектаў, з якіх ў верасні будзе выбрана 6 пераможцаў. 

Адзначым, што ў 1992 годзе рашэннем ЮНЭСКА Дзяржаўны нацыянальны парк "Белавежская пушча" уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва. У 1993 годзе яму прысвоены статут біясфернага запаведніка, а ў 1997 годзе ён узнагароджаны дыпломам Савета Еўропы.

Калі на беларускай тэрыторыі парк “Белавежская пушча” займае 163 505 гектараў,  то польскі “Белавежскі парк” займае ўсяго 10 501 гектараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі