Беларускія актывісты хочуць сустрэцца з генпракурорам Польшчы

Пад ім падпісаліся Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў", "Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі", "Малады Фронт", Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і "Еўрапейская Беларусь. Яны хочуць сустрэцца з Сэрэметам і абмеркаваць шматлікія факты парушэння правоў актывістаў беларускай апазіцыі ў Польшчы.

Ва ўсіх гэтых парушэннях, паводле падпісантаў, вінаватыя пракуратуры розных гарадоў Польшчы. На думку падпісантаў, польскія пракуроры неаб'ектыўныя і негатыўна ставяцца да беларускага руху. Прадстаўнікі арганізацый не выключаюць, што некаторыя такія рашэнні польскія пракуратуры прымаюць у супрацоўніцтве з беларускім рэжымам.

Як прыклады такіх рашэнняў згадваюцца рашэнне пракуратуры ў Быдгашчы пра забарону бел-чырвона-белага сцяга і шматгадовы пераслед беластоцкай пракуратурай беларускага палітуцекача Андрэя Жукаўца.

Таксама беларусы цікавяцца, чаму дагэтуль не пакаралі супрацоўнікаў Генпракуратуры Польшчы, адказных за перадачу банкаўскіх звестак праваабаронцы Алеся Бяляцкага.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі