Беларускі сабака Жулік атрымаў у спадчыну мільён долараў

Сабаку прызначана 993 тысячы 700 долараў, а таксама ўласны пакой з вялікім ложкам і тэлевізарам. Гаспадарам сабакі за нагляд з гэтых грошай павінны плаціць два сярэднія беларускія заробкі плюс тры мільёны рублёў на розныя выдаткі.

Амерыканец Джон Фёдараў нарадзіўся ў вёсцы Будачкі і пазнаёміўся з сабакам Жулікам, калі наведваў у 2007 годзе родныя мясціны. Мужчына калісьці меў падобнага сабаку, але вымушаны быў яго пакінуць. Джон не мог сабе гэтага дараваць і таму вырашыў завяшчаць беларускаму псу такую вялікую спадчыну.

Цяпер Жулік сапраўды жыве ў вельмі камфортных умовах і снедае аўсянкай са свінінай, піша газета “Рэспубліка”.