Беларускі праграміст заняў 2-е месца на Google Code Jam-2011

У спаборніцтве ўдзельнічалі 11 тысяч чалавек. Іван Мяцельскі распавёў Еўрарадыё, як яму ўдалося там паспяхова выступіць:

110808 Miatelski site.mp3
Мяцельскі: “Я гэтым займаюся даўно, гадоў 15 пэўна, з 6-га класа школы, таму калісьці павінна было атрымацца выйграць”.
За другое месца беларускі праграміст атрымаў 2 тысячы долараў узнагароды. У Google Code Jam, міжнародных спаборніцтвах, якія Google праводзіць з 2003 года, Мяцельскі ўдзельнічаў неаднаразова, у 2008 годзе ён заняў па выніках фіналу восьмае месца, а цяпер патрапіў і ў лік лідараў.
Першае месца на спаборніцтве заняў Makoto Soejima з Японіі, другое — Іван Мяцельскі з Беларусі, а трэцяе — Jakub Pachocki з Польшчы. Астатнія месцы ў першай дзесятцы атрымалі ўдзельнікі з Расіі.

Фота — byoi.narod.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі