Беларускі парламент будзе ігнараваць пазіцыю Еўранэст

Прадстаўнікі Нацыянальнага сходу лічаць, што такім чынам “Усходняе партнёрства” ператвараецца ў інструмент палітычнага ціску, а гэта не адпавядае заяўленым мэтам супрацоўніцтва, замацаваным у Пражскай дэкларацыі. У сувязі з гэтым Нацыянальны сход Беларусі не лічыць сябе абавязаным улічваць ці браць пад увагу пазіцыю Еўранэста.

У той жа час, згодна з тэкстам заявы, беларускі парламент “захоўвае адкрытасць да дыялога з Еўрапейскім парламентам пры ўмове, што ён будзе насіць канструктыўную скіраванасць і будавацца на ўзаемнай павазе і сапраўды партнёрскіх пачатках”, цытуе заяву БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі