Амерыканец зрабіў прышчэпку пасля ўкуса беларуса (відэа)

Як паведамляе расійская газета "Спорт-экспресс", у адной з сутычак хакеістаў Міхаіл Грабоўскі, нібыта, укусіў за руку саперніка, амерыканскага хакеіста Макса Пачыярэці, які выступае за "Манрэаль". У гэты момант Пачыярэці трымаў рукой галаву Грабоўскага. Пацярпелы паскардзіўся на беларуса суддзі. Абодва гульцы атрымалі штраф за неспартовыя паводзіны, а Грабоўскі яшчэ і малы штраф за грубасць.

Як інфармуе "Прессбол", у панядзелак дысцыплінарны камітэт НХЛ не змог канчаткова ўстанавіць факт укуса. Дзеля гэтага праглядалася відэа, была атрыманая медычная даведка.

Тым не менш, амерыканскі хакеіст зрабіў прышчэпку ад слупняку, медыкі далі яму і антыбіётыкі.

"Прызнаюся, я быў ​​больш узрушаны, чым паранены пасля гэтага інцыдэнту... Я сапраўды схапіў Грабоўскага рукой за твар, але гэта не апраўданне таго, што здарылася", — сказаў Пачыярэці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі