"Беларускае пытанне" сёння могуць закрануць у Бруселі?

27 лютага збяруцца міністры замежных справаў краін-удзельніц ЕС, каб абмеркаваць Сірыю, Егіпет, Паўднёвы Каўказ, Косава, а таксама сітуацыю на Блізкім Усходзе. Як даведалася Еўрарадыё, “беларускага пытання” ў парадку дня не значыцца. Чакалася, што сёння Еўрасаюз пашырыць “чорны спіс” адказных за рэпрэсіі. У прыватнасці пра гэта казаў прадстаўнік Еўрасаюза Гунар Віганд падчас візіту ў Беларусь. Паводле слоў прэс-сакратара Вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза Маі Качыянчыч, краіны-сябры ЕС "працуюць над абазначэннямі і сродкамі дадатковага ціску на беларускія ўлады" і "гэтая праца яшчэ працягваецца". Праўда, у інтэрв'ю БелаПАН Качыянчыч дапусціла, што міністры ЕС могуць закрануць беларускае пытанне.

На карысць гэтага сведчыць паведамленне РІА "Новости", якое спачатку з'явілася 23 лютага, а пасля было паўторана сёння. Расійскае інфармацыйнае агенцтва са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў Еўрасаюзе сцвярджае, што 27 лютага ЕС пашырыць санкцыі супраць Беларусі: "Па словах прадстаўніка Еўрасаюза, абмежавальныя меры закрануць новых чыноўнікаў і кампаніі". Не выпадкова, 24 лютага з'явілася і сумесная заява кіраўнікоў Беларусі і Расіі, у якой яны асуджалі санкцыі супраць нашай краіны.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі