Беларус, вызвалены з рабства ў Дагестане: я сам хацеў там працаваць

А грошы ў яго адабралі ў Беларусі  і дакумент з Беларускай амбасады на радзіме не прызналі.

Мужчына, якога быццам бы вывезлі ад дагестанскага рабаўладальніка сцвярджае, што працаваў на цагляным заводзе па сваёй волі. Аб гэтым ён паведаміў у інтэрвью газеце “Ганцавіцкі час”.

Беларус запэўнівае, што ён быў вольны і жыў у прыстойных умовах:  “Можна было ісці куды хочаш…  Жылі мы ў нармальных умовах, па чатыры чалавекі ў пакоі, і ў кожным з іх быў тэлевізар. Кожны тыдзень мы мыліся ў лазні, кармілі нас добра і раз на чатыры дні давалі па бутэльцы гарэлкі, калі хто гэтага хацеў. Вядома, ж не адмаўляліся…”

Потым прыйшло нечаканае вызваленне і Андрэй Коўш з прыгодамі вярнуўся на малую радзіму.

Варта адзначыць, што падобную гісторыю гастарбайтэр распавёў і афіцыйнай газеце “Савецкае Палессе”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі