Беларус справакаваў у Польшчы аварыю, у якой загінула 3 чалавекі
Яшчэ пяць асобаў у выніку здарэння атрымалі раненні.
Выпадак адбыўся 24 лістапада ў 50 кіламетрах ад Беластоку. Як паведамляе “Польскае прэсавае агенцтва”, падчас здарэння сутыкнуліся 6 аўтамабіляў, 4 з якіх былі грузавымі.
Вінаватым у гэтай аварыі з’яўляецца 37-гадовы беларус. Ён з невядомых прычынаў выехаў на сустрэчную паласу руху, што ў выніку і справакавала сутыкненні аўтамабіляў. З-за аварыі нацыянальная дарога №8 была заблакаваная больш як на 7 гадзінаў. З-за гэтага ўтварыліся шматкіламетровыя чэргі аўтамабіляў.
Беларус у выніку аварыі атрымаў толькі пералом рукі.