Беларусь не прызнала рэзалюцыю Савета ААН па правах чалавека

20 лістапада беларуская дэлегацыя на 67-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН заявіла, што не падтрымлівае рэзалюцыю па дакладзе Савета ААН па правах чалавека.
 
Дарадца Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН Ларыса Бельская падкрэсліла, што гэта прынцыповае рашэнне афіцыйнага Мінска. У якасці падставы яна назвала тое, што сёлета ў ліпені Савет па правах чалавека заснаваў мандат спецыяльнага дакладчыка па Беларусі. Па словах Бельскай, гэтыя рашэнні, навязаныя Савету краінамі Еўрасаюза, наўмысна скажаюць сітуацыю з правамі чалавека ў нашай краіне і накіраваныя на ўмяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі.
 
Тым не менш, прадстаўніца Беларусі заявіла, што наша краіна хоча працягваць канструктыўнае ўзаемадзеянне з Саветам і яго тэматычнымі спецыяльнымі працэдурамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі