Беларус хацеў засудзіць дырэктара праграмы Каліноўскага

Пазоў супраць праграмы Каліноўскага, Варшаўскага ўніверсітэта і асабіста кіраўніка праграмы Яна Маліцкага падаў былы ўдзельнік праграмы Вадзім Скарабагаты.

Хлопец хацеў атрымаць стыпендыю за ўсе летнія месяцы, пачынаючы з 2008 года — 12 400 злотых (каля 4 тысяч долараў). Акрамя таго, Скарабагаты хацеў, каб яму выплацілі 100 тысяч злотых (каля 33 тысяч даляраў) за "дыскрымінацыю і маральныя пакуты". 

Беларус таксама дамагаўся, каб на маёмасць Яна Маліцкага ды іншых супрацоўнікаў праграмы, якіх ён лічыў вінаватымі ў нявыплаце стыпендыі, наклалі арышт.

Нагадаем, што навучальную праграму імя Кастуся Каліноўскага стварылі пры падтрымцы ўраду Польшчы ўвесну 2006 года. Яна накіраваная на дапамогу студэнтам, выключаным з беларускіх навучальных установаў з палітычных прычынаў. Удзел у ёй таксама прымаюць дзеці рэпрэсаваных у Беларусі актывістаў дэмакратычнага руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі