Затрымалі бацьку адной з пацярпелых ад тэракту ў мінскім метро

На судзе па справе пра тэракт у мінскім метро ён прадстаўляе інтарэсы сваёй дачкі Інэсы, пацярпелай падчас выбуху 11 красавіка. Бацька затэлефанаваў дачцэ ўвечары 20 верасня каля 19 гадзін і сказаў толькі, што яго затрымалі і даставілі ў Маскоўскае РУУС. 

Урэшце сёння ўдзень сваякі высветлілі, што Крутой дагэтуль знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС. Яго вінавацяць у хуліганстве. Канкрэтны ўчынак мужчыны ў міліцыі паведаміць адмовіліся. Як паведаміла Еўрарадыё дачка Крутога, далейшы яго лёс будзе вядомы сёння пасля 18 гадзін.

Нагадаем, менавіта Аляксандр Крутой хадайнічаў пра перанос суда да адмены смяротнай кары ў Беларусі, пра стварэнне інстытута прысяжных заседачоў і ўвядзення іх у працэс.

Інэса Крутая сёння ўпершыню прыйшла на паседжанне суда. Яна хоча папрасіць у суддзі прыпыніць працэс, пакуль яе бацька не будзе зноў дапушчаны ў суд у якасці яе прадстаўніка. Сама дзяўчына наведваць суд не можа, бо атрымала сур'ёзныя траўмы падчас тэракту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі