БАТЭ згубіў ачкі, а мінскае "Дынама" атрымала валявую перамогу

Барысаўскі БАТЭ ў гасцявым матчы з "Гомелем" згубіў ачкі, была зафіксаваная нічыя 0:0. Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" не здолела гэтым скарыстацца, каб наблізіцца да лідэра. Каманда Сяргея Гурэнкі на сваім полі за некалькі хвілін да фінальнага свістка ўпусціла перамогу над гродзенскім "Нёманам" — нічыя 2:2. З такім жа лікам скончыўся матч бабруйскай "Белшыны" і магілёўскага "Дняпра".


Салігорскі "Шахцёр" выйграў у брэсцкага "Дынама" — 2:0. "Мінск" прайграў наваполацкаму "Нафтану" — 1:3. Мінскае "Дынама" атрымала першую перамогу пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Сяргея Аўчыннікава, прычым перамогу валявую. Прайграўшы ў гасцях "Віцебску" першы тайм — 0:1, у другім Драгун, Леанарда і Афанасьеў прынеслі мінчукам перамогу з лікам 3:1.

У БАТЭ стала 25 ачкоў, "Тарпеда-БелАЗ", "Нафтан" і "Шахцёр" набралі па 18 ачкоў, у "Гомеля" — 15.

Статыстыку матчаў 11-га тура, а таксама турнірную табліцу можна паглядзець тут.

Матчы 12-га тура пройдуць 27 траўня. Яго цэнтральным матчам стане паядынак "Шахцёра" і "Тарпеда-БелАЗа". БАТЭ згуляе ў гасцях з "Нёманам", а "Нафтан" — з "Гомелем".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі