БАТЭ выйграў у “Мінска” і стаў лідарам чэмпіянату (відэа)

Барысаўскі БАТЭ перамог “Мінск” з лікам 2:1. Цяпер шматразовы чэмпіён краіны зноў у самым версе турнірнай табліцы і мае 13 ачкоў пасля шасці гульняў. На другім месцы — гродзенскі “Нёман”, які сёння разышоўся з мірам з “Дняпром” — 1:1. Гродзенская каманда мае 11 ачкоў пасля 6 гульняў. Трэцяе месца ў “Белшыны” — сёння яна перамагла “Нафтан” з лікам 1:0. У бабруйскага клуба таксама 11 ачкоў пасля 6-ці гульняў.

28 красавіка адбудуцца астатнія гульні гэтага тура чэмпіянату краіны. Салігорскі “Шахцёр” мае шансы набраць ачкоў у матчы з мазырскай “Славіяй” і дастаць свайго спрадвечнага канкурэнта БАТЭ. Мінскае “Дынама” будзе змагацца з “Гомелем”, а вось аўтсайдэр “Дынама” (Брэст) паспрабуе перамагчы жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі