Банкі пры выдачы “хуткіх” крэдытаў страхуюць жыццё кліентаў

120628 Savi4 Kredit.mp3

"Праз тое, што вы не кліент банка, працэнты па крэдытах складуць 14%", — распавядае дзяўчына з інформ-цэнтра "Самбелбанка".

А вось для "сваіх" працэнты па крэдытах яшчэ ніжэй — усяго 7%! Здзіўляюся і падрабязна распытваю пра ўмовы крэдытавання. Высвятляецца, што поўная працэнтная стаўка па маім крэдыце ў 10 мільёнаў на год складзе 119%. Гэта значыць, мне прыйдзецца выплаціць парадку 17 мільёнаў за год, пераплаціўшы банку каля сямі мільёнаў. Нішто сабе так пераплачу! І гэта, як заўважае супрацоўніца, “самы выгадны крэдыт”.

Чуючы маю няўпэўненасць, дзяўчына сэрвіс-цэнтра тут жа дадае, што суму крэдыту я магу пагасіць і за паўгода — у гэтым выпадку змагу зэканоміць. Ну-ну.

"Белрасбанк" прапануе мне "хуткія грошы" ўсяго за гадзіну са стаўкай 29% гадавых. Зноў разбіраемся па сумах. Як тлумачаць у банку, поўная працэнтная стаўка з улікам усіх плацяжоў і камісій складзе не абяцаныя 29% гадавых, а... 83,4%. Пераплаціць прыйдзецца каля 4,5 мільёнаў. Штомесяц, як разлічыла супрацоўніца банка, мне трэба будзе выплачваць каля 1,2 мільёна. Акрамя гэтага, з мяне возьмуць абавязковыя плацяжы за страхаванне жыцця (!) — на год гэта складае 100 000 рублёў, і шэраг іншых выплат.

У "Прыёрбанку" маю просьбу "падаць крэдыт у 10 мільёнаў на 1 год" пагадзіліся задаволіць за 25,9% гадавых з штомесячнай камісіяй у адну базавую. Усяго толькі! Затое ад мяне патрабуецца толькі пашпарт і даведка аб заробках — і грошы мае. Кожны месяц, разлічвае супрацоўнік банка, я буду плаціць каля 1 мільёна 64 тысяч рублёў. На пытанне аб поўнай працэнтнай стаўцы дзяўчына пасля хуткіх разлікаў абвяшчае — 50,55%! І дзе ж тыя самыя 25,9% гадавых?

“З улікам ўсіх камісій вы будзеце сплачваць 50,55% гадавых. Прыблізна вы выплаціце наогул 13 мільёнаў”, — кажа дзяўчына.

Астатнія банкі больш лаяльныя да кліентаў. Даходзіць нават да таго, што банкам прыйшлося пераплачваць усяго каля двух мільёнаў. Інакш, амаль “усё па-сумленнаму”.

Ад сябе дадам: калі прапануюць такія салодкія крэдыты — разбірайцеся і чытайце дамову. Маленькія, на першы погляд, працэнты па камісіі выльюцца вам ў вялікія сумы пераплат.

Фота: walland.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі