Банкі арыштоўваюць мабільнікі за пратэрміноўкі крэдыту

121031_savi4_kredity.mp3

У беларускіх банках за пратэрміноўкі выплат па крэдытах адчувальна б’юць рублём.


“Калі ў вас крэдыт на жыллё пад 32%, дык за кожны дзень пратэрміноўкі на пазыку па працэнтах будзе налічвацца падвойны працэнт”, — кажуць Еўрарадыё ў "Белаграпрамбанку".


Пакаранне суровае: пратэрмінаваў адзін дзень — і працэнт вырасце да 74%!


З сакавіка банк можа звярнуцца ў суд і зрабіць пакаранне яшчэ больш адчувальным.


“Праз суд мы можам адабраць правы кіроўцы, арыштаваць мабільную сувязь, абмежаваць выезд за мяжу”, — тлумачаць Еўрарадыё ў “Белінвестбанку”.


Судовыя выканаўцы раённых судоў Мінска кажуць Еўрарадыё, што адабранне правоў — самая крайняя мера.


“Гэта вельмі клапотная працэдура. Мы павінны даведацца, ці ёсць у чалавека гэтыя правы, і праз ДАІ адбіраць пасведчанне кіроўцы. Але гэта вельмі крайняя мера — пасля яе людзі звычайна вельмі хутка аплачваюць усе свае пазыкі”, — расказваюць Еўрарадыё ў судзе Савецкага раёна.


Часцей жа чалавеку проста абмяжоўваюць выезд за мяжу. У палове выпадкаў пакаранне сябе апраўдвае. Судовыя выканаўцы прыкідваюць, што ўдзельная вага колькасці даўжнікоў па крэдытах немаленькая — каля 20% ад ўсіх судовых пастаноў у судзе Савецкага раёна. Такія ж лічбы агучваюць і ў Кастрычніцкім раёне, і ў Першамайскім.


Нячаста судовыя выканаўцы арыштоўваюць мабільную сувязь. Грошы з мабільнага тэлефона пералічваюцца на карысць банка ці ўстановы, якой вінен даўжнік.


“Канечне, на тэлефон звычайна кладуць невялікія сумы грошай, але гэтая мера простая і надзвычай дзейсная. Шмат у каго нумары тэлефонаў вельмі доўга, і там многа кантактаў, сувязь з якімі парываецца. Калі чалавек падключыцца зноў на сябе — гэты нумар зноў жа блакуецца. На іншых жа людзей доўга падключацца не будзеш”, — кажа галоўны судовы выканаўца суда Баранавічаў і Баранавіцкага раёна Кацярына Груда.


Дарэчы, у Баранавічах неўзабаве гэтыя меры будуць прымяняць часцей.


“З пачатку дзеяння меры, з сёлетняга сакавіка, з 33 даўжнікоў 21 чалавек знайшоў грошы. Значыць, будзем ставіць гэтую меру на паток”, — кажуць у Баранавічах.

Незалежны адвакат Аляксей Бераснеў мяркуе, што гэта занадта "драконаўская норма" простых людзей.

“Можа, для злосных парушальнікаў гэта мера і добрая, але для звычайных людзей — занадта”.


Але ж такая эфектыўная…

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі