Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Мадрыдзе

2 траўня ў другім крузе яна за 46 хвілін перамагла шведку Сафію Арвідсан — 6:1, 6:1. У першым раўндзе Азаранка выйграла ў расіянкі Веры Душэвінай — 6:0, 6:0, нагадвае БелаПАН.

Наступнай саперніцай нашай спартоўкі будзе іспанка Аранча Пара Сантонха.

Дарэчы, Азаранка добра згуляла і ў парным спаборніцтве. У 1/16 фіналу спаборніцтваў дуэтаў беларуска разам з расійнкай Марыяй Кірыленка перамаглі славачку Даніэлу Хантухову і польку Агнешку Радваньску — 4:6, 6:3, 10:6 (тай-брэйк).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі