Арганізатары часова прыпынілі продаж квіткоў на канцэрт “Крамбамбулі”


Уладзімір Шаблінскі: “Мы вядзем кансультацыі з юрыстамі і ўступілі ў юрыдычную перапіску з “Канцэпт-стылем”. У выніку канцэрт будзе ці перанесены, ці адбудзецца там жа. Але ў любым выпадку, калі канцэрт будзе адменены, людзі атрымаюць 100% грошаў за квіткі назад”.

Нагадаем, канцэрт “Крамбамбулі” мусіў адбыцца у клубе Re:Public 11 лютага. Яшчэ год таму Лявон Вольскі трапіў у неафіцыйныя чорныя спісы. І нягледзячы на ўсе атрыманыя дазволы, выступ гурта быў адменены самім клубам і заменены фестывалем “Танцы-шманцы-2”.

Фота: users.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі