Андрэй Саннікаў павіншаваў жанчын з 8 сакавіка

Як інфармуе БелаПАН, падчас сустрэчы гутарка ішла выключна пра "юрыдычныя пытанні". Прысутныя супрацоўнікі калоніі не дазволілі Андрэю Саннікаву распавесці пра сваё здароўе і ўмовы ўтрымання.

У лісце да жонкі, Ірыны Халіп, Саннікаў папрасіў ад яго імя павіншаваць усіх жанчын з 8 сакавіка. Палітвязень напісаў, што ў турме яшчэ раз пераканаўся, што беларускія жанчыны — самыя прыгожыя, самыя адданыя і самыя лепшыя.

Нагадаем, у траўні 2011 года экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі