Анатоль Тозік прапануе навучыць школьнікаў плаваць

Паводле яго словаў, на вадаёмах "мы губляем недапушчальную для нашай краіны колькасць жыццяў". Таму варта навучыць малодшых школьнікаў плаваць, каб у будучым кожны выпускнік пачатковай школы "не на паперы, а фактычна ўмеў плаваць", цытуе словы Тозіка БЕЛТА.