Анатоль Ляўковіч стварае новую партыю

Стварэнне новай партыі тлумачыцца тым, што ў краіне няма сапраўднага палітычнага змагання і палітычнага жыцця. Блізкія выбары ў Палату прадстаўнікоў, лічаць ініцыятары, не памяняюць сітуацыю ў краіне. Цяперашнюю ўладу стваральнікі новай партыі называюць забранзавелай, а пра апазіцыю кажуць, што яна змарнатравіла ліміт даверу грамадства.

Устаноўчы з'езд новай палітычнай арганізацыі прызначаны на 23 снежня. Ён мае адбыцца ў Брэсце.

Нагадаем, што раней Ляўковіч ўзначальваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), але быў адтуль выключаны.

Фота — budzma.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі