Анатоль Лябедзька выступіць у Вашынгтоне з дакладам па Беларусі

Як паведаміў сам палітык у інтэрв'ю сайту ucpb.org, гэта арганізацыя, створаная некалькі гадоў таму ў Літве. У ёй удзельнічаюць парламентары з розных краін свету — як дзейсныя, так і тыя, хто калісьці быў дэпутатам парламента. Кіраўнік АГП — адзіны прадстаўнік Беларусі на цяперашнім міжнародным форуме.

Лябедзька патлумачыў, як яму ўдаецца ездзіць за мяжу пры тым, што яго пашпарт дагэтуль не вяртаюць з КДБ. Палітык кажа, што пры замене пашпарта папрасіў пакінуць стары, бо там заставаліся дзейсныя візы — шэнгенская і амерыканская. Са старым пашпартам ён і ездзіць цяпер за мяжу, бо беларускія законы гэта дазваляюць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі