Аляксандра Герасіменя стала чэмпіёнкай Еўропы

Нашая спартоўка перамагла на дыстанцыі 50 м вольным стылем. Як адзначае interfax.by, яна фінішавала за 23,85 секунды. Такім чынам, Герасіменя на 0,1 секунды палепшыла нацыянальны рэкорд, пастаўлены ёю ж.

Дарэчы, у фінале ўдзельнічала яшчэ адна беларуска — Святлана Хахлова. Яна заняла шостае месца з вынікам 24,81 сек.

Фота — nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі