Алесю Бяляцкаму не даюць пабачыцца з бацькам, які знаходзіцца пры смерці

Па яе словах, якія перадае БелаПАН, такое рашэнне прынялі Дэпартамент выканання пакаранняў і суд Першамайскага раёна Мінску.

Нагадаем, што 19 снежня жанчыне выдалі дазвол на такое спатканне ў Першамайскім судзе. Аднак у турме ў Жодзіне, дзе трымаюць асуджанага праваабаронцу, жонцы Бяляцкага паведамілі, што дакументы ў судзе аформленыя неналежным чынам. У аўторак Пінчук паўторна зврнулася ў суд. Але, па яе словах, старшыня суда Тамара Высоцкая сказала, што не можа перарабіць дазвол на спатканне Бяляцкага з бацькам. Фактычна, гэта азначае, што палітвязню забаранілі такое спатканне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі