Алесь Бяляцкі атрымае спатканне толькі ў жніўні

Яго жонцы Наталлі Пінчук паведамілі, што кароткатэрміновае спатканне, якое мусіла быць ў красавіку, адмененае.

“А спатканне доўгатэрміновае будзе толькі 17 лістапада. А мусіла быць ў траўні”, — сказала жанчына ў інтэрв’ю Радыё Свабода.

Паводле Наталлі Пінчук, Алесь Бяляцкі ў лістах на ўмовы ўтрымання ў калоніі не скардзіцца. Апошнія лісты палітвязня “вельмі асабістыя”.

Алесь Бяляцкі пакараны 4,5 гадамі зняволення нібыта за ўтойванне прыбыткаў з-за мяжы. На судзе Бяляцкі казаў, што гэтыя грошы ён перадаваў на падтрымку пацярпелым ад рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі