Алега Воўчака выпусцілі з Акрэсціна

Ён кажа, што ўвесь час там было вільготна, холадна і брудна. На свежае паветра яго вывелі толькі двойчы і двойчы дазволілі прыняць душ. Паводле назіранняў Воўчака, за паўгода ў ізалятары нічога не змянілася, піша “Народная воля”. Праваабаронца таксама адзначае нізкую якасць ежы, асабліва хлеба.

Алег Волчак быў асуджаны да дзевяці сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за тое, што лаяўся на вуліцы. Гэта быў ужо другі арышт праваабаронцы ў гэтым годзе — паводле абвінавачання ў брыдкаслоўі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі