Алег Гайдукевіч: Дзіянава самога трэба аддаваць пад суд

Нагадаем, з такой ініцыятывай выступіў блогер і эмігрант Вячаслаў Дзіянаў. Ён лічыць экс-міліцыянта адказным за разгон маўклівых акцыяў у 2011 годзе.

Алег Гайдукевіч заяўляе, што ініцыятыва Дзіянава не ажыццявіцца:

Гайдукевіч: "Гэта немагчыма з трох прычынаў. Першае — што я ніколі ў жыцці не парушаў закон і ганаруся ўсім, што я ў міліцыі рабіў. Я гэта неаднаразова казаў. Другая прычына: гэта немагчыма, бо гэта проста трызненне. А трэцяя прычына — самая галоўная. Гэта немагчыма, бо Дыянаў, Міхалевіч і ўсе нібыта апазіцыянеры, якія знаходзяцца ў замежжы і жывуць зараз у Еўропе, яны ніякага ўплыву не маюць нідзе — ні ў Беларусі, ні ў Еўропе. Таму гэта смешна і немагчыма".

Гайдукевіч лічыць, што наадварот пад суд трэба аддаваць самога Дзіянава. Ён вінаваціць блогера ў тым, што той падбухторваў да "маўклівых акцыяў", калі сам знаходзіўся ў бяспецы — за мяжой Беларусі. Самі акцыі лета 2011 года экс-міліцыянт расцэньвае дваяка. Ён кажа, што "маўчуны" парушалі законы аб вулічных мерапрыемствах, але мяркуе, што ўлады дзейнічалі занадта жорстка пры разгоне "маўклівых акцыяў".

Дарэчы, бліжэйшым часам з'явіцца магчымасць праверыць плённасць захадаў Дзіянава. ЛДП пачынае вялікі еўрапейскі тур, і Алег Гайдукевіч мяркуе наведаць некалькі краінаў Еўропы, дзе партыя падпіша дамовы аб супрацы.

Фота — belgazeta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі