Альбом “Рабкор” набраў мільён праслухоўванняў за чатыры дні

Такога на гэтым сервісе яшчэ не было. З гэтай нагоды музыканты і вырашылі загадзя абвясціць пра сусветную прэм’еру аднайменнай канцэртнай праграмы — зладзяць яе 29 жніўня ў Крыму, у Кактэбелі.

Са словаў прадзюсера гурта “Ляпіс Трубяцкой” Яўгена Калмыкова, “Рабкор” пакажуць у рамках “нулявога дня” фестывалю “Джаз Кактэбель”.

Між тым ад сёння, 6 траўня альбом выклалі для вольнага запампоўвання ў бітрэйце 320 кбс на сайце ThankYou.ru. На гэтым жа сайце можна будзе спампаваць “Рабкор” і ў lossless-фармаце, а што тычыцца выдання пласцінкі на дысках, то ў бліжэйшы час яно не плануецца, піша “Салідарнасць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі