Дэпардзьё запрашаюць пасяліцца ў краі сталінскіх лагераў

Пасля сустрэчы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у Сочы 6 студзеня, Жэрар Дэпардзьё паляцеў у Мардовію, дзе яго сустрэлі песнямі і скокамі, распавядае ВВС. Гэты рэгіён вядомы тым, што ў сталінскія часы там размяшчаліся лагеры ГУЛАГ. Сёння ў адной з калоній гэтай рэспублікі адбывае пакаранне ўдзельніца групы Pussy Riot Надзея Талаконнікава.

У часе сустрэчы з кіраўніцтвам Мардовіі Дэпардзьё прапанавалі стаць міністрам культуры рэспублікі. Гэтая пасада пакуль вакантная. Кіраўнік Мардовіі Уладзімір Волкаў таксама запрасіў акцёра пасяліцца ў Саранску і паабяцаў выдзеліць яму кватэру. Акцёр у сваю чаргу падзякаваў за прапанову, але заявіў, што ён — “міністр культуры свету”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі